Гарсавет: Два раёны Данецка знаходзяцца пад артабстрэлам
Мясцовыя ўлады паведамляюць, што становішча ў горадзе вельмі напружанае.
Па стане на 12.30 абстаноўка ў Данецку вельмі напружаная. У 11 гадзін 40 хвілін пачаліся артабстрэлы адразу ў двух раёнах горада — Куйбышаўскім і Кіеўскім.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Данецкага гарсавета.
«На лінію 101 паступаюць шматлікія паведамленні пра ўзгаранні з прычыны траплення снарадаў ад
жыхароў праспектаў Курчатава і Партызанскага, вуліц Шахтапраходчыкаў, Маршала Жукава, Буслаева. Выехаць у раёны і прыступіць да ліквідацыі пажараў брыгады МНС не могуць, бо там усё яшчэ вядуцца
ваенныя дзеянні», — паведамляюць мясцовыя ўлады.
Раней сёння паведамлялася, што баевікі штурмуюць данецкі аэрапорт.
За мінулыя суткі зафіксавана каля 40 абстрэлаў з боку расійскіх войскаў і баевікоў, пры гэтым украінскія войскі працягваюць выконваць рэжым спынення агню. 12 верасня быў распачаты масіраваны
штурм пазіцый украінскіх войскаў у раёне аэрапорта ў Данецку. Штурм быў адбіты.