У Івана-Франкоўску выкладчыкі пратэстуюць разам са студэнтамі
Студенты усіх ВНУ далучыліся да страйку ў Івана-Франкоўску. На акцыю выйшла амаль 15 тысяч чалавек.
![kiev_01dek09.jpg kiev_01dek09.jpg](/img/v1/news/full/kiev_01dek09.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сярод прысутных — выкладчыкі і рэктары Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэта, Нацыянальнага медыцынскага універсітэта і Тэхнічнага універсітэта нафты і газу. У кожнай ВНУ Івана-Франкоўска створаны страйкамы.
Юлія, студэнтка: «Нас адпусцілі, выкладчыкі адпусцілі, паставіліся да гэтага станоўча і мы ўсе пайшлі. Я нават
бачыла 10 хвілін таму сваіх выкладчыкаў на плошчы».
Андрэй Чэпіль, старшыня страйкавага камітэта Тэхнічнага універсітэта нафты і газу: «Студэнты вельмі ўсцешаныя тым, што рэктарат падтрымлівае ўсіх студэнтаў. Яны сёння выйшлі да іх, сказалі слова і разам шэсцем ад нафты і газу мы прыйшлі
сюды».
Алеся Власій, выкладчык Прыкарпацкага нацыянальнага ўніверсітэта: «Мы маем быць там, дзе нашы дзеці, мы маем быць разам з імі, мы будзем іх абараняць. Мы павінны іх не толькі вучыць навуцы, мы павінны іх выхоўваць, павінны быць разам».
Ігар Цепенда, рэктар Прыкарпацкага нацыянальнага ўніверсітэта: «Мы працягваем страйк, паколькі забастоўка пачалася яшчэ тыдзень таму, і студэнты, і выкладчыкі, якія хацелі ўдзельнічаць у ім, у далейшым працягваюць удзельнічаць у страйку. Мы з самага пачатку мелі размову са студэнтамі і пазіцыя рэктарата з'яўляецца адназначнай — ніякіх рэпрэсій у дачыненні да студэнтаў не можа быць і не магло быць".