У Лондане злачынстваў супраць мусульман стала больш на 70%
Колькасць злачынстваў супраць мусульман, учыненых на глебе нянавісці, у Лондане вырасла на 70% за мінулы год, паведамляе гарадская паліцыя.
Фота fotoflickr.ru
Згодна з сабранай інфармацыяй, за 12 месяцаў (з мінулагоднягя ліпеня) было здзейснена 816 злачынстваў на глебе ісламафобіі, у параўнанні з 478 злачынствамі за папярэдні перыяд, паведамляе ВВС.
Праваабарончая арганізацыя Tell MAMA, якая займаецца маніторынгам нападаў на мусульман, паведамляе, што каля 60% ахвяр такіх злачынстваў — жанчыны.
У арганізацыі распавялі, што часцей за ўсё сутыкаюцца з агрэсіяй жанчыны, якія носяць паранджу.
Сярод злачынстваў, якія ўвайшлі ў статыстыку, фігуруюць пераслед у інтэрнэце, вулічныя напады і крайнія формы гвалту.