У Нямеччыну за мінулыя суткі прыбылі тысячы мігрантаў ВІДЭА
У ноч на нядзелю ў Нямеччыну на цягніках і аўтобусах прыбылі тысячы бежанцаў.

Па звестках нямецкай паліцыі, адзін спеццягнік з 570 мігрантамі прыбыў у Цюрынгію позна ўначы ў суботу. Больш за палову з іх былі адпраўленыя далей у Дрэздэн. Цягнікі таксама даставілі бежанцаў у Гамбург і ў Берлін.
У нядзелю ў Нямеччыну і Аўстрыю, як чакаецца, прыбудуць некалькі тысяч чалавек — пераважна з Сірыі, Ірака і Афганістана. Яны дабіраюцца праз Венгрыю.
Міністр замежных спраў Аўстрыі Себасцьян Курц заявіў, што колькасць бежанцаў у бліжэйшыя месяцы будзе толькі расці.
"Той, хто думае, што гэтую праблему можна пераседзець, памыляецца", — сказаў ён у ходзе сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС.
Курц дапусціў, што ўзімку скароціцца колькасць бежанцаў, якія прыбываюць па Міжземным моры ў Італію, аднак колькасць мігрантаў на заходне-балканскім маршруце не знізіцца. Ён таксама заявіў, што сярод бежанцаў могуць быць і сірыйскія баевікі, а значыць, можна гаварыць пра праблемы ў сферы бяспекі.
Курц заклікаў "адкрыць вочы" на тое, у якой сітуацыі апынулася Еўропа. Ён таксама заявіў пра неабходнасць выконваць "дублінскую працэдуру", згодна з якой ўцекачы павінны падаваць хадайніцтвы аб прадастаўленні прытулку на тэрыторыі той краіны, куды яны прыбылі першапачаткова.
Паводле Deutsche Welle