Лех Валэнса выказаў гатоўнасць пасяліць некалькіх бежанцаў у сябе дома
Тым часам на пытанне "Ці прынялі б вы ўцекачоў у свой дом?" 61% палякаў адказалі рашуча — "не".

Былы прэзідэнт Польшчы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валэнса заявіў, што неабходна аказаць дапамогу бежанцам з краін Афрыкі, паведамляе інтэрнэт-выданне "Wprost 24".
Са свайго боку, ён выказаў гатоўнасць прыняць некалькіх чалавек у сябе дома, удакладніўшы, што перад гэтым яму неабходна параіцца з жонкай.
«Калі гэтыя людзі бягуць, каб выратаваць сваё жыццё, то мы павінны ім дапамагчы», — заявіў Валэнса.
На яго думку, неабходна даць ім працоўныя месцы, а таксама арганізаваць намётавы гарадок. Пры гэтым ён падкрэсліў, што варта распачаць усе магчымыя меры, каб прыток імігрантаў не дэстабілізаваў сітуацыю ў Еўропе.
Раней кіраўнік урада Польшчы Эва Копач паведаміла, што Варшава ў рамках еўрапейскіх планаў па перасяленню і размяшчэнні бежанцаў гатова прыняць 2,2 тысячы чалавек.
Толькі 16% палякаў лічаць, што Польшча павінна безумоўна прыняць частку імігрантаў, — гэтак вынікае з апытання IBRiS, праведзенага для газеты «Rzeczpospolitej».
Супраць прымання ўцекачоў выступае 26% палякаў. 37% пагадзіліся б на іх прыезд, аднак пры ўмове, што ААН або ЕС выдзяляць дадатковыя сродкі, 10% за тое, каб прымаць толькі хрысціян.
На пытанне "Ці прынялі б вы ўцекачоў у свой дом?" 61% адказаў рашуча: "не". Безумоўна гатовыя гэта зрабіць 7%, а 16% — пры ўмове, што атрымалі б ад дзяржавы сродкі на ўтрыманне госця.
32% палякаў найлепшым вырашэннем праблемы масавага наплыву імігрантаў лічыць закрыццё межаў, 18% падтрымлівае фінансаванне лагераў для ўцекачоў звонку ЕС.
IBRiS правёў апытанку 4–5 верасня сярод 1100 дарослых жыхароў Польшчы.