У Паўднёвым Судане выкрадзена не менш за 89 школьнікаў

Прадстаўнікі невядомага ўзброенага фармавання забіралі хлопчыкаў старэйшых за 12 гадоў наўпрост з дамоў. Дзяцей могуць выкарыстоўваць у якасці салдат, мяркуе ЮНІСЕФ.



0_18272449_303_00.jpg

Не менш за 89 школьнікаў адразу пасля заканчэння экзаменаў былі выкрадзены прадстаўнікамі невядомага збройнага фарміравання ў ахопленым грамадзянскай вайной Паўднёвым Судане. Пра гэта са спасылкай на сведак паведамляецца на сайце Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у суботу, 21 лютага. Хутчэй за ўсё, выкрадзеныя дзеці будуць выкарыстаныя ў якасці салдат, паведамляе www.dw.de.

"Выкарыстанне дзяцей у якасці салдат разбурае сям'і і грамадства", — гаворыцца ў заяве прадстаўніка Дзіцячага фонду ААН у Паўднёвым Судане Джонатана Вейча. Паводле яго слоў, дзеці падвяргаюцца "неймаверныя гвалту", губляюць сувязі са сваякамі і шанцы на адукацыю. Паводле дадзеных ЮНІСЭФ, узброеныя людзі забіралі з сабой хлопчыкаў старэйшых за 12 гадоў, абыходзячы дом за домам у населеным пункце Вау Шылук блізу горада Малакаль у штаце Верхні Ніл.

Уцягванне дзяцей ва ўзброеныя канфлікты супярэчыць міжнароднаму заканадаўству, падкрэсліваецца ў заяве ЮНІСЕФ. Паводле ацэнак гэтай арганізацыі, па абодва бакі фронту ў Паўднёвым Судане ў цяперашні час гвалтоўна рэкрутаваныя не менш за 12 тысяч дзяцей. Мясцовасць, дзе адбыўся інцыдэнт, фармальна кантралюецца дзеючым урадам.