У Санцьяга аб'яўлена надзвычайнае становішча
Забруджанне ў чылійскай сталіцы Санцьяга дасягнула ктырычнага ўзроўню.
Забруджанне ў чылійскай сталіцы Санцьяга дасягнула крытычнага ўзроўню, і ўлады горада ўвялі сёння надзвычайнае становішча, якое заключаецца ў абмежаванні аўтамабільнага руху і прыпыненні дзейнасці тых фірмаў, якія найбольш забруджваюць навакольнае асяроддзе.
За апошнія дні не спраўдзіліся менш радыкальныя метады змяншэння забруджання паветра, якое ў нядзелю дасягнула крытычнага ўзроўню. Анулявана ўсе мерапрыемствы на адкрытым паветры акрамя спаборніцтваў па футболе, якія праводзяцца ў рамках Кубка Амерыкі.
Абмежаванне руху ахоплівае 40% аўтамабіляў з каталізатарамі і 80% машын, якія іх не маюць. Забарона дзейнічае ад 7.30 да 21 гадзіны паводле мясцовага часу. Прыпыненая праца каля 3 тысяч фірмаў.
Надзвычайны ўзровень забруджання паветра паўстаў у выніку адсутнасці ападкаў. У раёне Санцьяга-дэ-Чылі пануе найгоршая засуха з 1986 года.
Сталіца Чылі, насельніцтвам у 6 мільёнаў жыхароў, размешчана ў акружанай высокімі гарамі даліне, і яна з'яўляецца адным з найбольш забруджаных гарадоў Лацінскай Амерыкі, між іншым па прычыне адсутнасцьі моцнага ветру, які мог бы ачысціць паветра.