У СБУ ёсць доказы прысутнасці 3500 ваенных РФ падчас аперацыі ў Ілавайску
Прысутнасць 3,5 тысячы расійскіх вайскоўцаў пад Ілавайскам у жніўні мінулага года даказана дакументальна, паведамляе www.unian.net.
REUTERS
Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта паведаміў начальнік Галоўнага следчага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны Рыгор Астафійчук сёння на брыфінгу ў Кіеве.
«Прысутнасць 3500 расійскіх вайскоўцаў даказана дакументальна», — заявіў ён.
«Гэта пацверджана рэчавымі доказамі, фактычнымі дадзенымі, паказаннямі», — дадаў Астафійчук.
Ён таксама адзначыў, што цяпер працягваецца экспертыза.
У сваю чаргу галоўны ваенны пракурор Анатоль Маціас адзначыў, што загад на ўварванне ва Украіну асабіста быў аддадзены начальнікам Генштаба ВС РФ падначаленым камандзірам 24 жніўня 2014 года, і ён быў рэалізаваны трыма батальённа-тактычнымі групамі, асабісты склад — больш за 3,5 тысячы чалавек, каля 60 танкаў, 320 БМД, 60 гармат.