У Швецыі згарэў трэці за тыдзень прытулак для бежанцаў
У суботу ўвечары ў камуне Кунгсбака на захадзе Швецыі адбыўся пажар у памяшканні школы, што рыхтавалі для прыёму бежанцаў.
Як адзначае
Svenska Dagbladet, гэта ўжо трэці выпадак пажару ў памяшканні, якое павінна было стаць
прытулкам для бежанцаў за тыдзень.
Нягледзячы на тое, што барацьбу з
агнём у прытулку вялі тры пажарных каманды ўсю ноч, палова будынка зусім знішчаная.
Паліцыя пачала расследаванне і ўстанаўлівае прычыны ўзгарання.
Як вядома, пажар у камуне Кунгсбака адбыўся на наступны дзень пасля таго, як цалкам згарэў будынак былой школы ў горадзе Конна на поўдні Швецыі, падрыхтаваны для прыёму бежанцаў.
Акрамя таго, у ноч на
аўторак у правінцыі Сконе на поўдні краіны згарэў барак, у якім планавалася размясціць падлеткаў-мігрантаў, што прыехалі ў Швецыю без бацькоў.
З пачатку года 86 тысяч бежанцаў папрасілі прытулку ў Швецыі. Гэта рэкордная лічба ў гісторыі Швецыі.