У Літве адбыўся пратэст супраць бежанцаў
Каля сотні чалавек у суботу ўвечары сабраліся на алеі Лайсвес ў Каўнасе ( другі па велічыні горад Літвы), каб выказаць сваё адмоўнае стаўленне да прыёму бежанцаў у горадзе.
У акцыі пратэсту ўдзельнічалі людзі рознага ўзросту.
Падчас мітынгу выступіў лідэр народнікаў Юлюс Панка, іншыя лідэры Літоўскага саюза нацыянальнай моладзі. Пасля некалькіх піратэхнічных стрэлаў ўдзельнікі мітынгу пайшлі на плошчу, дзе выканалі нацыянальны гімн.
Мітынг і шэсце прайшлі без сур'ёзных інцыдэнтаў. Каля алеі Лайсвес дзяжурыла паліцыя, паведамляе Delfi.