На выбарах у Швейцарыі перамаглі правыя сілы
Швейцарская народная партыя (SVP) рашуча перамагла на парламенцкіх выбарах у Швейцарыі. Яна атрымала 65 дэпутацкіх мандатаў у Нацыянальнай радзе, то бок на 11 больш, чым на выбарах у 2011 годзе.
У сваю чаргу Радыкальна-дэмакратычная партыя Швейцарыі (FDP) атрымала 43 дэпутацкія мандаты.
Кіраўнік Швейцарскай народнай партыі Тоні Брунэр прызнаў, што на перамогу яго партыі паўплываў, між іншым, міграцыйны крызіс у Еўропе.
У сваю чаргу, радыкальным дэмакратам дапамог моцны швейцарскі франк і эканамічны крызіс.
Калі абедзве фракцыі створаць кааліцыю, то супольна будуць мець 101 мандат у 200-асабовым парламенце і змогуць самастойна кіраваць краінай.
Паводле назіральнікаў, гэта азначае абвастрэнне палітыкі ў дачыненні да іншаземцаў і паглыбленне скептыцызму адносна супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам.
Паводле www.radyjo.net