У Севастопалі за ўз'яднанне з Расіяй прагаласавалі 123% мясцовых жыхароў!
Пра гэта напісаў блогер teh-nomad. Ён спасылаецца на афіцыйныя дадзеныя. Больш падрабязна гл. тут.

88675 чалавек "выпадкова з'явіліся ў Севастопалі падчас рэферэндума", — адзначае блогер. Калі іх далучыць да колькасці жыхароў горада на канец мінулага года і атрымаецца 123%. "Гэта значыць, прыйшлі ўсе — і немаўляткі, і школьнікі, і, падазраю, што мёртвыя", — піша блогер teh-nomad.

Фота — ria.ru