СМІ Турцыі: Крым аўтаматычна стане... турэцкім
Калі Крым абвесціць незалежнасць, ён аўтаматычна стане турэцкім. Пра гэта сведчыць пагадненне паміж Асманскай і Расійскай імперыямі, якому ўжо 230 гадоў. Пра гэта 17 сакавіка напісала адна з вядучых газет краіны "Hürriyet".
У публікацыі адзначаецца, што паводле дакумента, падпісанага 19 красавіка 1783 года, Крым пераходзіць са складу Асманскай імперыі ў склад Расіі. Аднак адным з самых важных з'яўляецца пункт, паводле якога паўвостраў не можа аб'явіць незалежнасць і быць перададзены трэцяму боку. Інакш Крым аўтаматычна мусіць быць вернуты Турцыі, піша "Комсомольская правда в Украине".
Нагадаем, пасля праведзенага 16 сакавіка рэферэндума (было абвешчана, што на ім амаль 97% выказаліся за далучэнне да Расіі), парламент Крыма сёння абвесціў незалежнасць. Еўрарадыё
Фота — uainfo.org