Брытанская газета напісала пра "латвійскі Крым" — Даўгаўпілс

Daily Telegraph не выключае, што гэты горад можа стаць наступным, каго Расія "возьме пад абарону".



file42166842_956389a0.jpg

Брытанскае выданне адзначае трывогу ў балтыйскіх краінах наконт сваёй будучыні на фоне падзеяў у Крыме. Да расійскай граніцы ад Даўгаўпілса — 100 км, да беларускай — 30 км, да літоўскай — 25 кіламетраў. Гэты латвійскі горад — адзіны ў ЕС, дзе большасць жыхароў — рускамоўныя.

Карэспандэнт Daily Telegraph паразмаўляў з жыхарамі Даўгаўпілса ды высветліў, што некаторыя з іх не былі б супраць, каб горад стаў расійскім. Яны наракалі на тое, што "ЕС не выконвае абяцанняў".

Нагадаем, у 1920-х у Даўгаўпілсе (Дзвінску) існавала беларуская гімназія і беларускі рух. Аднак большасць мясцовых беларускіх дзеячоў пазней альбо былі рэпрэсаваныя савецкімі ўладамі, альбо вымушаныя былі эміграваць.

20090803111206_daugavpils_raj.jpg

Фота — LETA, kartes.lv  

euroradio.fm