Крымскія татары баяцца рэпрэсій

Крымскія татары байкатавалі тутэйшы рэферэндум аб далучэнні да Расіі. Цяпер яны непакояцца, што расійскія жыхары ды палітыкі паўвыспы будуць ім помсціць.



27.jpg

Пра гэта заявіў Польскаму радыё палітолаг Нэдзім Усэйнаў. Татары перакананыя, што сцэнар аддзялення Крыма і далучэння яго да Расіі пачалі рэалізоўваць яшчэ некалькі месяцаў таму. Пра гэта сведчыць маштаб крамлёўскай аперацыі ў Крыме.

Расейцы цяпер радуюцца, што яны вяртаюць сабе Крым. Аднак з самага пачатку ўкраінскай незалежнасці Крымам кіравалі расейцы. Яны мелі большасць месцаў у лакальным урадзе, самі выбіралі свой урад, мелі шырокую аўтаномію.

Цяперашні крызіс выкліканы там, што Крэмль імкнецца да аднаўлення кантролю над усёй постсавецкай прасторай, дадаў крымскі палітолаг. Ён перакананы, што Украіна ўжо страціла Крым, бо свет на гэта пагадзіўся. Найбольш няпэўная сітуацыя цяпер у крымскіх татар.

www.radyjo.net