ЕС і ЗША нічога не застаецца, як уводзіць санкцыі супраць Расіі

Палітык Павел Севярынец з нагоды апошніх падзей ва Украіне і ў Крыме адзначае, што адбылася нахабная акупацыя Крыма, якая ламае ўсе міжнародныя нормы.



d438e20b_eca0_4789_b0a0_5d427967c8f7_mw1024_n_s.jpg

Рэферэндум нельга лічыць легітымным, там нават не пахне ніякай юрыспрудэнцыяй, гэта адкрытая акупацыя, якую ажыццяўляе Расія. Сустаршыня БХД таксама падкрэслівае, што Еўрасаюзу і ЗША нічога не застаецца, як уводзіць санкцыі супраць Расіі.

— Еўрапейцы і амерыканцы спрабуюць падарваць магутнасць імперыі эканамічна. Ці спраўдзяцца гэтыя разлікі — пытанне. Бо, я паўтаруся, складваецца такое ўражанне, што Расія гатова хадзіць босай і голай, каб толькі грызці і таптаць землі, якія кепска ляжаць побач. Адной з такіх земляў можа стаць Беларусь.

Не толькі таварыш Пуцін ўсяму віной, – кажа Павел Севярынец, — бо, калі ўлічыць, што яго рэйтынг узляцеў да 70 адсоткаў, то гэта азначае, што большасць расійскага народу гатовая ахвяраваць і ўласнай эканомікай, і дабрабытам дзеля таго, каб адхапіць кавалак зямлі. На жаль, нічога не змянілася з часоў агрэсіўнай расійскай імперыі”, — падсумоўвае палітык.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя