Украіна. Ахвяра 8 красавіка
У цэнтры святкавання апошняга 8 сакавіка ва Украіне нечакана апынулася фігура Уладзіміра Вятровіча — дырэктара Інстытута нацыянальнай памяці, які адказвае за дэкамунізацыю.
Справа ў тым, што раней ён заклікаў пазбавіць 8 сакавіка статусу выходнага дня. Ініцыятыва Вятровіча, натуральна, не спадабалася шматлікім суайчыннікам, якія запусцілі незвычайны флэшмоб: пачалі віншаваць Вятровіча з 8 сакавіка на яго старонцы ў Facebook.
Спачатку ўладальнік старонкі спрабаваў прыбіраць віншаванні, аднак праз вялікую колькасць пастоў у выніку махнуў рукой.
Між тым, абаронцы 8 сакавіка на гэтым не супакоіліся. Вуснамі аднаго з вядучых тэлебачання яны прапануюць адзначаць дзень нараджэння Вятровіча як жаночы дзень.
Трэба дадаць, што Вятровіч не адзіны, хто планаваў скасаваць святкаванне 8 сакавіка. У гэты дзень у чатырох гарадах Украіны прыхільнікі кансерватыўных поглядаў атакавалі акцыі феміністак. Ёсць нават параненыя.
Паводле ўкраінскай прэсы