Украіна не будзе весці перамовы па Данбасе ў Мінску

Украінскі бок не пагодзіцца на аднаўленне вочнага фармату перамоваў трохбаковай кантактнай групы па Данбасе ў Мінску. Пра гэта ў эфіры праграмы «Вялікая Пятніца» на тэлеканале «Украіна 24» распавёў дарадца ўкраінскай дэлегацыі ў ТКГ Аляксей Арастовіч, каментуючы адпаведную прапанову Расіі.

600b0919269bb_yrn_0913.jpeg.webp

«Я не ведаю, чым яны кіруюцца, але ўкраінская дэлегацыя кіруецца дзвюма рэчамі. Першае, мы лічым, што эпідэміялагічная сітуацыя не дазваляе нам ехаць у Мінск, і мы аддаем перавагу застацца ў рэжыме відэаканферэнцыі. Другое — гэта сітуацыя ў Беларусі, а менавіта тое, што мы не прызналі Лукашэнку абраным прэзідэнтам. Украіна адмовіла яму ў праве прадстаўляць беларускі народ. Гэта значыць, у такім стане ехаць у краіну і апеляваць да яе пасрэдніцкіх паслуг было б велізарнай памылкай. Думаю, мы застанемся ў рэжыме відэаканферэнцыі пакуль», — заявіў Арастовіч.