Украіна. Атрады аховы помнікаў палююць на вандалаў
Вайна з помнікамі ва Украіне выйшла на новы якасны ўзровень. Пасля таго, як у адказ на атакі на помнікі Леніна на Усходзе зафіксаваныя напады на мемарыяльныя аб’екты ў гонар Бандэры на Захадзе, тутэйшыя вырашылі заснаваць атрады абароны помнікаў.
У Івана-Франкоўску адбыліся зборы ініцыятывы «Народнае вока», якае бярэ на сябе задачу аховы помнікаў у Заходняй Украіне. Цікава, што «Народнае вока» збіраецца не толькі абараняць помнікі і мемарыяльныя таблічкі, аднак і аўтаномна праводзіць пошукі вандалаў, каб іх пакараць.
Як гаворыцца ў «маніфесце» групоўкі: «Народнае павінен ахоўваць народ! Таму ніхто са шчырых украінцаў не верыць, што нашы органы знойдуць і пакараюць вандалаў-выканаўцаў, а тым больш — заказчыкаў гэтага здзеку з герояў Галіччыны».
Паводле ўкраінскай прэсы