Украіна. У Днепрапятроўскай вобласці скінулі помнік Леніну (відэа)
Перад тым, як скінуць Леніна, помнік пафарбавалі ў нацыянальныя колеры, паведамляе korrespondent.net.

У Новамаскоўску Днепрапятроўскай вобласці група маладых людзей скінула з пастамента помнік Леніну.
Спачатку маладыя людзі размалявалі помнік у нацыянальныя колеры Украіны.
Потым на шыю правадыру накінулі пятлю, з дапамогай якой помнік павалілі з пастамента. Пасля чаго на помнік, які ляжаў на зямлі, узлезлі некалькі чалавек і пачалі выкрыкваць: "Правы сектар" і "Україна — понад усе". Пасля гэтага "ляжачага Леніна" яшчэ некалькі метраў працягнулі па зямлі.
За дзействам назіралі некалькі дзясяткаў чалавек, у асноўным — маладыя хлопцы.