"Урачы без межаў" паведамляюць, што пачасціліся авіяўдары па бальніцах у Сірыі

Міжнародная дабрачынная арганізацыя "Урачы без межаў" паведаміла пра гібель 35 чалавек — пацыентаў і персаналу бальніц у Сірыі падчас частых авіяўдараў па медыцынскіх установах, паведамляе euronews.com.

У заяве гаворыцца, што з канца верасня бамбаванням падвергнуліся дванаццаць бальніц, у шасці з якіх працавалі "Урачы без межаў". Шэсць бальніц былі пашкоджаныя, чатыры паліклінікі разбураныя ў правінцыях Ідліб на захадзе, Алепа на поўначы і Хама ў цэнтральнай частцы Сірыі.

У Нью-Ёрку лекары, студэнты медыцынскіх інстытутаў, выйшлі на маніфестацыю, пратэстуючы супраць бамбаванняў бальніц у Сірыі. Яны трымалі плакаты з абвінавачваннямі Расіі ў гібелі сваіх калегаў.

"Медыцынскі персанал, бальніцы, станцыі хуткай дапамогі, становяцца мішэнямі. У выніку цэлыя горада не маюць магчымасці атрымаць медыцынскую дапамогу", — кажа доктар Дзін Марчбейн з амерыканскага падраздзялення "Урачоў без межаў".

Медыцынскія ўстановы часта пакутуюць у ходзе ўзброеных канфліктаў. У пачатку кастрычніка ВПС ЗША разбурылі бальніцу "Урачоў без межаў" у афганскім Кундузе. У канцы месяца "Урачы без межаў" абвінавацілі Саудаўскую Аравію ў бамбардзіроўцы сваёй бальніцы ў Емене.