Выяўленыя дадзеныя экіпажу Су-24М2 ВКС РФ, які бамбуе сірыйскія гарады
26 – 28 кастрычніка 2015 году баявікі аб’яднаных расійска-сепаратысцкіх сілаў на Данбасе некалькі разоў парушалі рэжым спынення агню. Паводле афіцыйных дадзеных, у выніку адзін украінскі вайсковец загінуў і яшчэ адзін атрымаў раненні.

Эльдар Сайфутдзінаў і Аляксандр Ахмадулін на тле свайго лятака Су-24М2, бартавы нумар 74 “белы”.
У звязку з гэтым, міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm працягвае цыкл ультыматыўных публікацыяў, якія з’яўляюцца асіметрычным адказам на дзеянні праціўніка. Нагадаем, што супольнасць публікуе дадзеныя пра расійскіх пілётаў на падставе аналізу й выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі.
У чарговым матэрыяле публікуем дадзеныя экіпажу бамбоўца Су-24М2, бартавы нумар 74 “белы” (рэгістрацыйны нумар RF-95105, заводскі нумар 1341613)
.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Эльдар Сайфутдзінаў (архіў “ОК” – https://archive.is/AtbfL)
штурман
277-ы бамбавальны авіяцыйны полк (аэрадром Хурба)
11.1981 году нараджэння, скончыў СШ №3 г.Цюбук, Каслінскі раён, жыве ў г.Камсамольску-на-Амуры
9 верасня 2015 году зафіксаваны пералёт на вайсковы аэрадром Шагол у Чалябінску
мае аўтамабіль з дзяржаўнымі нумарамі в327хн (27 рэгіён)
.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандар Ахмадулін (архіў “OK” – https://archive.is/PnatP) (архіў “VK” –https://web.archive.org/web/20151028083706/, http://vk.com/id18705858)
пілот, званне: старшы лейтэнант
277-й бамбавальны авіяцыйны полк (аэрадром Хурба)
11.1989 году нараджэння, г. Барнаўл, скончыў Краснадарскую Вышэйшую Вайсковую Авіяцыйную Вучэльню Лётчыкаў у 2012 годзе, Армавірскі вайсковы авіяцыйны інстытут у 2010 годзе
жыве ў г.Камсамальску-на-Амуры.
9 верасня зафіксаваны пералёт на вайсковы аэрадром Шагол у Чалябінску.
Дадзеныя пра тое, што борт 74 “белы” удзельнічае ў расійскай вайсковай аперацыі ў Сірыі былі атрыманыя дзякуючы рэпартажу расійскага тэлеканалу RT.
.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Важна зазначыць, што ВКС РФ пачалі наносіць на барты лятакоў зоркі. Адная зорка – гэта 10 баявых вылетаў (то бок: знішчаныя больніцы, загінулыя дзеці і цывільныя). Як звычайна, расійская прапаганда асвятляе і гэтыя “дасягненні” сваіх вайсковых злачынцаў. На кадрах тэлеканалу “Расія” можна пабачыць Су-34, бартавы нумар 27 “чырвоны” з двума крывава-чырвонымі зоркамі (20 баявых вылетаў).
Зыходзячы з статыстыкі міжнароднае даследніцкае групы Bellingcat, большасць авіяўдараў расійскай авіяцыі была здзейсненая па аб’ектах у раёнах Хама, Ідліб і Латакія, дзе адсутнічаюць баевікі “Ісламскае Дзяржавы”. Першыя дзве правінцыі кантралююць розныя групоўкі апазіцыі, якія змагаюцца з рэжымам Башара Асада.
Таксама напярэдадні праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW) абвінаваціла Расію ў гібелі дзясяткаў мірных жыхароў падчас бамбаванняў сірыйскіх гарадоў. Паводле дадзеных HRW, толькі падчас двух авіяўдараў на поўначы правінцыі Хомс загінулі 59 мірных жыхароў, а самым крывавым сталася бамбаванне вёскі Ганту, дзе падчас аднаго авіяўдару расійскай авіяцыі загінулі 46 чальцоў адной сям’і (сярод якіх 12 жанчын і 32 дзіцяці).
Нагадаем, што 27 кастрычніка 2015 году, міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm супольна з Infographics [UA] падала першую частку абагульненых дадзеных што да ўдзельнікаў расійскай вайсковай аперацыі ў Сірыі – штурманаў і пілётаў ВКС РФ. Гэтыя дадзеныя спрычыніліся да вялікага ажыятажу ў расійскім грамадстве, а таксама былі апублікаваныя ў шэрагу ўкраінскіх і замежных СМІ.
.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын, Inform Napalm