Урад Тайваня ўвёў кантроль за экспартам тэхналогій у Беларусь
Тайваньскім кампаніям забаронена экспартаваць вялікі пералік тэхналагічнай прадукцыі без спецыяльнага дазволу.

Урад Тайваня ўвёў кантроль за экспартам тэхналогій у Беларусь - тайваньскім кампаніям забаронена экспартаваць вялікі пералік тэхналагічнай прадукцыі без спецыяльнага дазволу.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Гэта значыць, на Беларусь распаўсюдзілі абмежаванні, раней уведзеныя па экспарце ў РФ.
Спіс экспартнага кантролю змяшчае абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў — галіна, дзе Тайвань з'яўляецца сусветным лідарам, а таксама лазеры і навігацыйныя сістэмы. Ён закліканы прадухіліць выкарыстанне тэхналогій у вайсковых мэтах.
Міністэрства эканомікі Тайваня заявіла, што пайшло на гэты крок «з улікам актыўнага ўдзелу Беларусі ва ўварванні Расіі ва Украіну».