Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе «Амікрон»

Новы патэнцыйна больш заразных варыянт каронавіруса «Амікрон» выяўляюць усё больш еўрапейскіх краін.

_111365637_gettyimages_1204264776_1.jpg

Вялікабрытанія, што пацвердзіла першыя два выпадкі, у суботу зрабіла больш жорсткімі свае правілы па нашэнні масак і тэставанні людзей, якія прыбылі з-за мяжы.
Выпадкі новага штаму былі пацверджаны ў суботу ў Германіі і Італіі, а Бельгія, Ізраіль і Ганконг таксама паведамілі, што гэты варыянт быў знойдзены ў людзей, якія прыбылі ў краіну.
Міністэрства аховы здароўя нямецкай зямлі Баварыя абвясціла аб двух пацверджаных выпадках у людзей, якія прыбылі ў аэрапорт Мюнхена 24 лістапада. Гэтыя людзі цяпер знаходзяцца ў ізаляцыі.
У Італіі Нацыянальны інстытут аховы здароўя паведаміў, што выпадак новага варыянту быў знойдзены ў Мілане ў чалавека, які прыехаў з Мазамбіка.
Чэшскія органы аховы здароўя таксама заявілі,што вывучаюць падазраваны выпадак гэтага варыянту ў чалавека, які знаходзіўся ў Намібіі.
Таксама штам зафіксавалі ў Аўстраліі.