У Еўропе імкліва распаўсюджваецца новы штам каронавіруса

Новы штам каранавіруса «Амікрон» актыўна распаўсюджваецца па Еўропе. Яго ўжо выявілі ў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі і Італіі. У навукоўцаў пакуль не так шмат даных пра яго, але ён выклікае занепакоенасць праз тое, што тэарэтычна можа быць яшчэ больш заразным, чым іншыя.

57071751_401.jpg

Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў.
26 лістапада ў свеце дыягнаставалі больш за 483 тысячы новых выпадкаў захворвання на кавід. Больш за ўсё новых выпадкаў выявілі ў Нямеччыне, Брытаніі, Францыі.
У прыватнасці, у Германіі зафіксавалі больш за 49 тысяч, у Брытаніі — больш за 39 тысяч і ў Францыі — больш за 37 тысяч новых інфікаванняў.
Далей у рэйтынгу знаходзяцца Расія і Польшча.
Больш за ўсё смерцяў у суткі ад кавіду ў Расіі (1239), Індыі (621), Украіне (568).
У Еўропе па сутачным прыросце хваробы лідзіруюць Германія, Брытанія, Францыя.
Па сутачнай смяротнасці ад каронавіруса ў Еўропе лідзіруюць Расія, Украіна, Польшча.