Вакцынацыя ад COVID-19 яшчэ нават не пачалася ў трох краінах свету

Сусветная арганізацыя аховы здароўя назвала краіны, дзе яшчэ не пачалася вакцынацыя ад COVID-19, паведамляе korrespondent.net.

Фота tec.mx

Фота tec.mx

У свеце да гэтага часу не ўсе краіны прыступілі да вакцынацыі насельніцтва ад каронавіруснай інфекцыі. Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэйесус заявіў, што ў трох краінах свету яшчэ не стартавала вакцынацыя ад каронавіруса. Гэта Бурундзі, Эрытрэя і Паўночная Карэя. Пра гэта ў сераду, гаворыцца на сайце СААЗ.

Гебрейесус таксама паведаміў, што 56 дзяржаў не здолелі дасягнуць пастаўленай СААЗ мэты па вакцынацыі 10% насельніцтва да канца верасня, і яшчэ больш краін, паводле яго слоў, рызыкуюць не дасягнуць мэты па вакцынацыі 40% насельніцтва да канца гэтага года.

«Другая група краін мае абмежаваныя магчымасці. Гэта тыя краіны, якія пацярпелі ад нестабільнасці, канфліктаў ці гвалту. СААЗ і нашы партнёры супрацоўнічаюць з гэтымі краінамі над умацаваннем на месцах тэхнічнага і лагістычнага патэнцыялу для ўкаранення вакцын», — сказана на сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Таксама Гебрэйесус адзначыў, што цяпер у свеце адзначаецца зніжэнне ўзроўню смяротнасці ад каронавіруса. Разам з тым гэты паказчык усё яшчэ знаходзіцца на высокім узроўні — каля 50 000 выпадкаў за тыдзень.