Вучоны падпаліў сябе ля будынка дзяржсавета Удмуртыі
Раніцай 10 верасня перад пачаткам сесіі дзяржсавета да будынка рэспубліканскага парламента прыйшоў чалавек з плакатам, паведамляе карэспандэнт "Коммерсанта-Удмуртия" з месца падзей. Ён падпаліў сябе.
Яшчэ адзін мужчына, які прыйшоў разам з пацярпелым, паведаміў, што таго клічуць Альберт Разін. Разін — актывіст Удмурцкага руху, ён змагаўся за тое, каб «дзеці вучылі ўдмурцкую мову і яе не забывалі», піша "Коммерсант". Раней ён падрыхтаваў зварот да дэпутатаў «Удмурцкі этнас знікае».
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелы знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, паведаміў кіраўнік рэспубліканскага ўпраўлення Следчага камітэта Расіі Рустам Тугушэў. Ён пацвердзіў, што пацярпелы — Альберт Разін.
Разін нарадзіўся ў 1940 годзе, ён заслужаны дзеяч навукі Удмуртыі, піша "Коммерсант-Удмуртия". Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, быў адным са стваральнікаў лабараторыі нацыянальных адносін Удмурцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (УдДУ), у 1992 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Інстытута чалавека УдДУ, быў яго дырэктарам «да практычна поўнага скарачэння штата супрацоўнікаў», гаворыцца ў даведцы партала udm-info.
Ён раней быў рэктарам інстытута і даўно звольніўся, цяпер на пенсіі, заявілі РІА Навіны ў УдДУ.
Мужчыну, які падпаліў сябе, увялі ў медыкаментозны сон, сказаў журналістам намеснік галоўнага ўрача 1-й рэспубліканскай клінічнай бальніцы Алег Шаўцоў.
Сесію дзяржсавета Удмуртыі перанеслі на 24 верасня.