Выбары ў Латвіі: разгром прарасійскіх партый

У Латвіі адбыліся чарговыя выбары ў парламент. Ужо вядомыя канчатковыя вынікі.

latvija_1.jpg

У нашай паўночнай суседкі прайшлі выбары ў Сейм.
Пераможцай стала правая партыя дзеючага прэм'ер-міністра Крыш’яніса Карыньша «Новае Адзінства». Яна набірае 19%.
На другім месцы — Саюз «зялёных» і сялян з 13%,
далей — «Аб’яднаны спіс» з 11%,
«Нацыянальнае аб’яднанне» з 9%,
«За стабільнасць» з 7%,
«Латвія на першым месцы» з 6%,
«Прагрэсіўныя» з 6%.
Прарасійскія партыі зведалі разгром і не трапілі ў парламент.
Партыя «Згода», пераможца выбараў 2018 года, якую традыцыйна падтрымлівалі прарасійскія сілы, набрала толькі 4,8%. У прапуцінскага «Рускага саюза Латвіі» — 3,6%.



У панядзелак, 3 кастрычніка, прэзідэнт Латвіі Эгілс Левіц сустрэнецца з прадстаўнікамі ўсіх партый, абраных у Сейм. Яму трэба будзе назваць наступнага прэм'ер-міністра і даручыць яму сфарміраваць новы кабінет міністраў.