З-за забастоўкі пілотаў адмененыя больш за 600 авіярэйсаў
Больш за 600 авіярэйсаў адмянілі ў Швецыі, Даніі і Нарвегіі ў сувязі з забастоўкай пілотаў авіякампаніі Scandinavian Airlines System (SAS)
Пра гэта
паведамляе 26 красавіка шведскі інтэрнэт-партал The Local. Паводле яго даных,
забастоўка закранула каля 70% рэйсаў кампаніі і звыш 70 тысяч пасажыраў. Аднак
забастоўка не паўплывала на авіярэйсы, якія ажыццяўляюцца партнёрамі SAS, а
таксама на рэйсы санітарнай авіяцыі.
Авіякампанія дала пасажырам, чые авіярэйсы былі адмененыя, магчымасць бясплатна забраніраваць квіткі на іншы дзень.
У страйку прынялі ўдзел каля 1400 пілотаў кампаніі SAS, у прыватнасці, 372 пілотаў — у Даніі, 545 — у Нарвегіі і 492 — у Швецыі.
Забастоўка пачалася пасля таго, як пілотам не ўдалося дасягнуць дамоўленасці наконт заключэння калектыўнай дамовы паміж групай пілотаў і кампаніяй SAS. Пілоты патрабуюць больш выгадных для сябе умоў працы: гаворка ідзе пра павышэнне заработнай платы і пра змену працоўнага графіка.
Паводле telegraf.by