У Гомелі страйкуюць кіроўцы таксовак

Наколькі доўга будуць страйкаваць  кіроўцы, яны сказаць пакуль не могуць, піша «Еўрарадыё».

gomel.today

gomel.today

22 красавіка ў Гомелі пачаўся страйк таксоўцаў, піша gomel.today. Аўтамабілісты распавядаюць, што "таксоўкі 155 і 181 вельмі павольна едуць па праспекце Леніна, затрымліваючы рух транспарту".

Адзін з кіроўцаў распавёў журналістам, што зранку ў панядзелак таксоўцы збіраліся каля аблвыканкама, каб абмеркаваць, як змагацца з канкурэнтамі "Максім" і 7220. Таксоўцы ўпэўненыя, што іх канкурэнты працуюць нелегальна. Як сродак змагання быў прынятае рашэнне затрымліваць рух транспарту на галоўных вуліцах горада.

Наколькі доўгай будзе гэтая акцыя, кіроўцы сказаць пакуль не могуць.

euroradio.fm