За нядзелю і раніцу панядзелка ў Літве затрыманыя 134 нелегальныя мігранты
Усе яны трапілі ў Літву з Беларусі.
![siena_is_baltarusijos_siemet_neteisetai_kirtusiu_migrantu_skaicius_per_87626109.jpg siena_is_baltarusijos_siemet_neteisetai_kirtusiu_migrantu_skaicius_per_87626109.jpg](/img/v1/images/siena_is_baltarusijos_siemet_neteisetai_kirtusiu_migrantu_skaicius_per_87626109.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведаміла ў панядзелак Служба аховы дзяржмяжы Літвы, у цэлым у гэтым годзе на літоўска-беларускай мяжы былі затрыманыя 1232 нелегальныя мігранты, а мінулы тыдзень быў рэкордным па іх колькасці.
Паведамляецца, што чацвёртыя суткі запар нелегалы спрабуюць патрапіць у Літву, выбіраючы шлях праз тэрыторыю Друскінінкскага самакіравання. Са 134 затрыманых у нядзелю і ў панядзелак раніцай мігрантаў 34 трапіліся памежнікам у Варанскім, Ігналінскім, Віленскім, Швянчонскім раёнах. Астатнія 100 мігрантаў былі спыненыя ў Друскеніцкім самакіраванні.
delfi.lt