Офіс Ціханоўскай атрымаў дыпстатус у Літве
Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў дыпламатычны статус у Літве. Гэта значыць, што беларускі народ цяпер мае афіцыйнае прадстаўніцтва ў краінах ЕС.
Як паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай, сёння міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс на брыфінгу з Ціханоўскай заявіў аб прызнанні яе Офіса афіцыйным прадстаўніцтвам беларускай дэмакратыі. Такім чынам, Літва запусціла новы этап дэлегітымізацыі рэжыму. Гэта першая краіна ЕС, якая зрабіла гэты крок, і ўжо вядзецца праца над адкрыццём прадстаўніцтваў народа Беларусі ў іншых краінах.
«Я дзякую Літве за тую вялікую падтрымку, якую і ўвесь беларускі народ, і я асабіста атрымалі за гэтыя месяцы. Беларусь — гэта не Лукашэнка, а беларускі народ. І цяпер гэта прызнана афіцыйна», — сказала Святлана Ціханоўская.