Літва плануе выставіць Лукашэнку рахунак за перакідванне нелегальных мігрантаў
Пра гэта заявіў чалец Еўрапейскага парламента Літвы Пятрас Аўштравічус. Па яго словах, гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца на сесіі Еўрапарламента.
![photo_12.jpeg photo_12.jpeg](/img/v1/images/photo_12.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Мы павінны ўсе гэтыя рахункі, а гэтае вялікія ўсё-такі выдаткі – сустракаць мігрантаў, яны жыць недзе павінны, сілкавацца, медычная дапамога і гэтак далей – вось гэтыя ўсе рахункі мы збяром і выставім Беларусі. І паглядзім, які міжнародны суд будзе з гэтым разбірацца. У мяне няма ніякіх сумневаў, што мы будзем падымаць гэта пытанне на ўзроўні З'яднаных Нацый і ў інстытуцыях па міграцыі. Так што гэта будзе яшчэ адна ганебная пляма на мундзіры Лукашэнкі».
Аўштравічус таксама выказаў упэўненасць, што арганізаваны рэжымам струмень нелегалаў – вельмі прыбытковы бізнес.