Яшчэ 116 мігрантаў затрымалі на мяжы з Літвой. Памежнікам прыйшлося выкарыстаць газ і зброю
Мінулай ноччу пагранслужба Літвы затрымала 116 мігрантаў на мяжы з Беларуссю, паведамляе Літоўскае кіраванне дзяржаўнай памежнай бяспекі.
Памежнікам прыйшлося прымяніць слезацечны газ і
папераджальныя стрэлы са зброі з-за супраціву 8 мігрантаў. Сярод мігрантаў былі
грамадзяне некалькіх краін, у тым ліку Індыі і Гамбіі.
Нагадаем, з пачатку года ў Літву з Беларусі спрабавалі
ўехаць больш за 900 мігрантаў. Гэта амаль у 12 разоў больш, чым за ўвесь
2020-ты год. 2 ліпеня ўрад Літвы ўвёў рэжым экстранай сітуацыі з-за наплыву
мігрантаў праз Беларусь і папрасіў дапамогі ў агенцтве Еўрапейскага саюза па
бяспецы знешніх межаў Frontex.
Паводле «Еўрарадыё».