ЗША. Галоўны саветнік Трампа папрасіў СМІ маўчаць і слухаць

Галоўны стратэгічны саветнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стывен Бенан назваў асноўныя СМІ краіны «апазіцыйнай партыяй» і заклікаў іх памаўчаць.

_93833135_gettyimages_632408944.jpg

Стывен Бенан заклікаў амерыканскія СМІ маўчаць. Фота GETTY IMAGES

У інтэрв'ю газеце “New York Times” Бенан сказаў, што сродкі масавай інфармацыі зганьбіліся з-за ўласнай няздольнасці прадказаць перамогу Дональда Трампа на выбарах, падтрымліваючы ў ходзе перадвыбарнай кампаніі Хілары Клінтан.

«Сродкі масавай інфармацыі павінны адчуваць сорам і прыніжэнне, ім варта маўчаць і проста слухаць», — сказаў галоўны стратэг Трамп у тэлефонным інтэрв'ю з журналістам выдання.

«Сродкі масавай інфармацыі ў нас — гэта апазіцыйная партыя. Не Дэмакратычная партыя. Яны не разумеюць гэтую краіну. І яны да гэтага часу не зразумелі, чаму Дональд Трамп стаў прэзідэнтам Злучаных Штатаў», — дадаў Бенан.

Падчас перадвыбарчай кампаніі 62-гадовы Стывен Бенан узначальваў перадвыбарчы штаб Трампа. У лістападзе 2016 года ён быў прызначаны галоўным стратэгам і старшым дарадцам абранага прэзідэнта.

Паводле ВВС