ЗША падтрымае Данбас

На развіццё рэгіёну Украіна атрымае ад Амерыкі немалыя грошы.

bez_nazvanija__5__3.jpg


Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) прадаставіць Кіеву дадатковую дапамогу ў памеры $ 125 млн для Данбасу і бліжэйшых тэрыторый. Пра гэта паведамляе iz.ru.
«Гэтая дадатковая тэхнічная дапамога будзе накіраваная на далейшую стабілізацыю і згуртаванне ўкраінскіх супольнасцяў у рэгіёне, павышэнне ўстойлівасці мясцовай эканомікі і паскарэнне яе развіцця».
Аб выдзяленні сродкаў хутчэй за ўсё будзе абвешчана падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі кіраўніка Бюро USAID па справах краін Еўропы і Еўразіі Брока Бірмана, спецпрадстаўніка Дзярждэпартамента па пытаннях Украіны Курта Ўолкера і амбасадара ЗША у Кіеве Мары Йаванавіч у Славянску 15 траўня.
Паводле «Навіны свету»