Трамп і Кім Чэн Ын сустрэнуцца ў траўні
Сустрэча адбудзецца не ў Карэі і не ў ЗША.
Лідары ЗША і Паўночнай Карэі сустрэнуцца 12 чэрвеня ў Сінгапуры.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чацьвер на Twitter. «Мы абодва будзем імкнуцца, каб гэта стаў асаблівы момант для міру ва ўсім свеце!», — напісаў амерыканскі прэзідэнт.
За некалькі гадзін да абвяшчэння даты правядзення саміту ў Сінгапуры Дональд Трамп прывітаў у аэрапорце ваеннай базы Эндрус трох грамадзян ЗША карэйскага паходжання, якія былі вязнямі ў Паўночнай Карэі, іх вызвалілі падчас візіту дзяржсакратара ЗША Майкла Пампэо ў Пхеньян.
Прэзідэнт ЗША сказаў, што сапраўды лічыць, што Кім Чэн Ын хоча ўвесці Паўночную Карэя «у рэальны свет.» Ён таксама сказаў, што разлічвае на дэнуклеарызацыю ўсяго Карэйскага паўвострава. Гэта будзе самым важным дасягненнем.
Лідары ЗША і Паўночнай Карэі сустрэнуцца ў першы раз пасля Карэйскай вайны, якая скончылася перамір'ем у 1953 годзе. Гэта будзе таксама першы амерыканска-паўночнакарэйскі саміт у вярхах.
Паводле беларускай службы Польскага радыё