Залаты дождж ад Трампа, Пуцін 4.0: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў
Рашэнне Трампа разарваць ядзерную дамову з Іранам, супрацьстаянне Макрона і прафсаюзаў, новы тэрмін Пуціна — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.
Тыдзень прайшоў пад знакам рашэння Трампа разарваць так званую ядзерную дамову з Іранам. Дэмарш гаспадара Белага дома знайшоў увасабленне ў шматлікіх карыкатурах. Напэўна, найбольш арыгінальна сітуацыю адлюстраваў таіландскі мастак, які працуе пад мянушкай Stephff.
Натуральна, не маглі карыкатурысты прайсці міма інаўгурацыіПуціна. «Абнаўляецца аўтаматычна», — кажуць персанажы карыкатуры мастака з швейцарскага Le Temps, параўноўваючы Пуціна з абноўленай кампутарнай праграмай.
Гадавіну перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі Эмануэль Макрон адзначае на фоне жорсткага супрацьстаяння з прафсаюзамі. Брытанскаму выданню The week гэта нагадала, як у свой час змагалася з прафсаюзамі Маргарэт Тэтчэр. «Можа быць, французы знайшлі сваю Тэтчэр?», — задаецца пытаннем The week, малюючы Макрона ў выглядзе Жалезнай ледзі.
У Польшчы ўступіў у сілу закон, які абмяжоўвае працу супермаркетаў у нядзелю. Яго прыняцце дэпутаты-клерыкалы, якія маюць большасць у Сейме, аргументавалі тым, што людзі ў нядзелю павінны хадзіць у касцёл. Сатырычнае выданне Nie! адгукнулася на рэформу. На малюнку жанчына-прадавец кажа: «У будні працую ў супермаркеце, а ў нядзелю падзарабляю ў касцёле».
Традыцыйная далёкая ад палітыкі карыкатура ад часопіса New Yorker, мастакі якога заўжды глядзяць на свет вельма арыгінальным чынам.
***
Паглядзіце таксама папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!