ЗША правялі выпрабаванні ядзернай бомбы без зарада
Пасля завяршэння ўсіх тэстаў яе запусцяць у серыйную вытворчасць, а затым размесцяць на ваенных базах у Еўропе.
Выпрабаванні найноўшай мадыфікацыі ядзернай бомбы B61 прайшлі на адным з палігонаў у штаце Невада. У паведамленні на сайце Нацыянальнага ўпраўлення па ядзернай бяспецы ЗША ўдакладняецца, што снарад не быў забяспечаны ядзернай баявой часткай. Выпрабаванні былі праведзены з выкарыстаннем шматфункцыянальнага лёгкага знішчальніка F-16, з якога і скінулі бомбу.
Яны былі прызнаныя паспяховымі. Асаблівасцю новай мадыфікацыі B61 з'яўляецца яе высокая дакладнасць, дасяганая за кошт хваставога апярэння.
Гэты тэст з самалётам — толькі першы, хоць раней новая мадыфікацыя B61 выпрабоўвалася і ў іншых умовах. Аднак серыя тэстаў, па сутнасці, толькі пачынаецца — снарад будуць выпрабоўваць на працягу наступных трох гадоў. Толькі ў 2020 годзе плануецца наладзіць масавую вытворчасць бомбы. У ядзерным арсенале ЗША яна заменіць сваю ж састарэлую мадыфікацыю.
B61 была распрацавана яшчэ ў сярэдзіне 60-х гадоў і пазней запушчана ў вытворчасць. Яна пастаянна ўдасканальвалася і дапрацоўвалася. Зараз на ўзбраенні ў арміі ЗША знаходзіцца адразу некалькі мадыфікацый гэтай бомбы.
Паводле «Эхо Москвы»