Трамп пазычаў грошы ў Расіі, каб выратаваць свой бізнес

Былы кіраўнік MI6 Рычард Дзірлаў распавёў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пазычаў грошы з Расіі для свайго бізнесу падчас фінансавага крызісу 2008 года. 

© REUTERS, Mike Segar

© REUTERS, Mike Segar


Пра гэта ён распавёў Prospect Magazine, перадае tsn.ua.
Дзірлаў лічыць, што Трамп выкарыстаў грошы, каб падтрымаць сваю імперыю нерухомасці, якая моцна пацярпела ад фінансавага крызісу ў 2008 годзе. Браць у расійскіх арганізацый не з'яўляецца незаконным. Акрамя таго, Дзірлаў не прадставіў ніякіх доказаў у пацверджанне сваіх слоў у інтэрв'ю.
Аднак варта адзначыць, што за некалькі дзён да ўступлення ў пасаду Трамп напісаў, што Расея ніколі ня мела "рычагоў" над ім.
"Няма пагадненняў, ні крэдытаў, нічога", — пісаў ён.
Пакуль невядома, ці выплаціў Трамп запазычанасць з 2008 года перад расійскімі крэдыторамі і якая частка вялікай арганізацыі Трампа ўзяла крэдыты.