ЗША ўзмоцняць Узброеныя сілы жанчынамі і геямі

Большая разнастайнасць за кошт прыцягнення ва Узброеныя сілы ЗША жанчынаў і геяў будзе садзейнічаць умацаванню арміі краіны. Пра гэта ў Ваеннай акадэміі ЗША заявіў віцэ-прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн.

Джо Байдэн

Джо Байдэн


«Прысутнасць мужчынаў і жанчынаў разам на поле бою вельмі карысная, асабліва калі ад іх патрабуецца ўзначаліць каманды ў розных частках свету з прынцыпова рознымі чаканнямі і нормамі», — заявіў Байдэн падчас сваёй прамовы на выпускным у Вэст-Пойнце.
Байдэн таксама прывітаў кіраўніка акадэміі Юджына Коўлмана, які публічна прызнаўся ў гомасексуальнай арыентацыі і з-за гэтага быў звольнены з войска. «Да адмены палітыкі «не пытаюцца — не кажы» ў 2010 годзе, ён быў бы звольнены з войска, і мы страцілі б неверагодны талент», — сказаў Байдэн.
У гэтым годзе званні лейтэнантаў атрымалі 950 выпускнікоў акадэміі, у тым ліку — першыя сем жанчынаў, якія папоўняць баявыя падраздзяленні пасля зняцця абмежаванняў для іх.
Паводле «Ягада»