Дэпутат Андрэй Савіных заразіўся каронавірусам
Старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Савіных заразіўся каронавірусам.
«Хачу паведаміць усім, што з панядзелка я знаходжуся на бальнічным, які працягнецца два тыдні. І так, у мяне дыягнаставаны каронавірус», — напісаў Савіных у сваім Facebook ў аўторак.
Дэпутат запэўніў, што выконваў разумныя меры бяспекі — дыстанцыя, дэзінфекцыя рук. «Але гэтага аказалася недастаткова. Па працы па-за межамі Палаты прадстаўнікоў мне даводзілася кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Таму нават з улікам мер засцярогі гэта быў пытанне часу», — лічыць Савіных. Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што можа ў разумных межах кіраваць абставінамі, а не падпарадкоўвацца ім.
Нагадаем, што 2 кастрычніка пачала працу чарговая сесія Палаты прадстаўнікоў. Відавочна, што Савіных кантактаваў з іншымі дэпутатамі.
Раней Савіных быў прэс-сакратаром МЗС і амбасадарам Беларусі ў Турэччыне.
Паводле «Інтэрфакс-Захад»