Амапаўцы збілі дэпутата. Як думаеце, ці шукае міліцыя вінаватых?

Адказ на гэтае патынне відавочны. Не проста не шукае, а яшчэ і ў другі раз карае самога дэпутата.

lebedevo_omon.jpg

Сілавікі ў Лебедзева. Кадр з відэа тэлеграм-канала " Рэгіянальная газета"
Дэпутата аграгарадка Лебедзева Маладзечанскага раёна Аляксандра Грымоця 4 кастрычніка ў міліцыі азнаёмілі з пратаколам аб яго ўдзеле ў незаконным мерапрыемстве.
Следчы камітэт дагэтуль не разгледзеў заяву дэпутата Лебедзеўскага Савета дэпутатаў Аляксандра Грымоця аб яго збіцці супрацоўнікамі АМАП, але два адміністрацыйныя пратаколы за расклейку ўлётак і ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве на яго ўжо склалі.
Падзеі адбываліся ў Лебедзеве 12 жніўня, калі жыхары аграгарадка неслі старшыні сельскага выканкама Тамары Дудзіч калектыўны зварот аб спыненні гвалту і беззаконня пасля выбараў прэзідэнта.
Аляксандр Грымаць распавёў kraj.by:
— У нядзелю, 4 кастрычніка, мяне выклікалі ў міліцыю. Супрацоўнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС азнаёміў мяне з пратаколам аб правапарушэнні, прадугледжаным першай часткай артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Я катэгарычна на пагадзіўся з пратаколам і віну сваю не прызнаў. 12 жніўня я дзейнічаў строга ў сувязі са статусам дэпутата. Мы неслі зварот старшыні Лебедзеўскага сельвыканкама Тамары Дудзіч з патрабаваннем аб вылучэнні хадайніцтва перад Маладзечанскім раённым Саветам дэпутатаў аб спыненні кровапраліцця і беззаконня і недапушчэнні гвалту як з боку сілавых структур, так і пратэстоўцаў грамадзян.
Дэпутат адзначае, што ніякіх лома і арматуры ў жыхароў аграгарадка з сабой не было. Але іх жорстка спыніў АМАП, затрымалі і збілі чатырох чалавека. Усе яны потым прайшлі судова-медыцынскую экспертызу, зафіксавалі пабоі і напісалі заявы ў Следчы камітэт.
— Тэрмін разгляду нашых заяў Следчы камітэт падоўжыў да трох месяцаў — распавядае Аляксандр Грымаць. — Затое ў асобную адміністрацыйную вытворчасць былі вылучаныя і перададзеныя ў міліцыю матэрыялы аб нашым удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Складзеныя пратаколы. Суд пакуль не прызначаны.
У той жа дзень, 12 жніўня, на Грымоця склалі пастанову аб накладанні адміністрацыйнага спагнання па другой частцы артыкула 21.14 КаАП «Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў».
Аляксандра абвінавацілі ў тым, што ён у Лебедзеве на ўваходных дзвярах крамы «Прадукты» размясціў ўлётку, якая змяшчае зварот да старшыні Лебедзеўскай сельскага выканаўчага камітэта. За гэта дэпутата Грымоця аштрафавалі на 4 базавыя велічыні (108 рублёў). Ён да гэтага часу абскарджвае гэтую пастанову.
— Па-першае, гэта была не ўлётка, якая змяшчае якія-небудзь заклікі, а звычайная аб'ява аб звароце. Па-другое, не я яе размяшчаў. Гэта зрабіў іншы чалавек. Дарэчы, наш зварот да Дудзіч у выніку да яе ўсё ж такі дайшоў. І я атрымаў адказ, які па сутнасці з'яўляецца звычайнай адпіскай аб тым, што зварот пакінуты без разгляду, паколькі змяшчае пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Лебедзеўскага сельскага выканаўчага камітэта.