«Першым, каго знішчаць, буду я». 25 гадоў таму загінуў журналіст Анатоль Майсеня

Сястра Анатоля Майсені Людміла ў 2006 годзе ў каментары "Радыё Свабода" ўзгадала пра апошнюю размову з братам, калі той сказаў: "Хутка рэжым пойдзе ва-банк, і ў мяне ёсць звесткі, што першым, каго яны знішчаць, буду я..."

Анатоль Майсеня з жонкай Ладай, фота з сямейнага архіва, апублікаванае "Народнай воляй" у 2011 годзе

Анатоль Майсеня з жонкай Ладай, фота з сямейнага архіва, апублікаванае "Народнай воляй" у 2011 годзе

12 лістапада 1996 года на трасе Брэст — Мінск аўтамабіль, у якіям прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных ініцыятываў "Усход-Захад" Анатоль Майсеня ехаў з канферэнцыі ў Італіі, трапіў у аварыю. Пад Нясвіжам, зусім недалёка ад вёскі, дзе нарадзіўся Майсеня, яго Jeep Cherokee урэзаўся ў грузавік... Анатоль Іосіфаваіч памёр па дарозе ў шпіталь. Яму было ўсяго 37 гадоў.
Па версіі следства, Анатоль Майсеня не справіўся з кіраваннем, што і стала прычынай аварыі. Але шмат хто і тады і цяпер лічыць, што аварыя была наўмысна падстроеная. Такой версіі прытрымліваўся і тагачасны міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, які лічыў, што ўплывовага журналіста і палітолага прыбралі з дарогі напярэдадні рэферэндуму.
Сястра Анатоля Майсені Людміла ў 2006 годзе ў каментары "Радыё Свабода" ўзгадала пра апошнюю размову з братам, калі той сказаў: “Хутка рэжым пойдзе ва-банк, і ў мяне ёсць звесткі, што першым, каго яны знішчаць, буду я...”
У 1996 годзе за артыкул «Беларусь во мгле» Беларуская асацыяцыя журналіста пасмяротна ўзнагародзіла Анатоля Майсеню прэміяй за найлепшы аналітычны матэрыял.
Лепшыя з ягоных публікацыяў дагэтуль не страцілі сваёй актуальнасці.
Пахаваны Анатль Іосіфавіч Майсеня на Паўночных могілках у Мінску.