У жонкі Уладзіміра Макея каронавірус, міністр сышоў на самаізаляцыю

У жонкі міністра замежных спраў актрысы тэатра і кіно, тэлевядучай Веры Паляковай — каронавірус, яна ў бальніцы. Уладзімір Макей сышоў на самаізаляцыю.

diplomaty_v_vyshivankakh_yerch_tutby_phsl_20170625_yyd_1688.jpg


Пра стан здароўя Вера Палякова напісала ў Facebook. Яна размясціла фатаграфію з тэлестудыі і напісала, што «гэта быў апошні эфір 14 кастрычніка, калі яшчэ адчувала сябе адносна нядрэнна».

«Астатнія 6 дзён — як у тумане. Жудасная слабасць, тэмпература, адчуванне, што нейкая невядомая сіла выпіла ўсю маю энергію. Вынік прадказальны: я ў шпіталі, і ў мяне каронавірус», — напісала Палякова.

Як распавёў TUT.BY прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, Уладзімір Макей адразу пасля станоўчага тэсту жонкі ў адпаведнасці з прадпісаннямі ўрачоў пайшоў на самаізаляцыю. «У межах магчымасці міністр працуе аддалена», — распавёў Глаз.

У прынцыпе, можна адзначыць, што пасля апошніх падзей (кшталту беларускіх патрабаванняў «адклікаць амбасадараў для кансультацый») рабіць не толькі ў Макея, але і ва ўсяго МЗС працы, падаецца, больш няма.

Паводле TUT.BY