Музей Янкі Купалы сыходзіць на каранцін праз каронавірус
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы часова не будзе прымаць наведнікаў праз каронавірус.
Як стала вядома «Нашай Ніве», сярод супрацоўнікаў музея дзевяць чалавек захварэлі, у дваіх з іх пацверджаны каронавірус. Яшчэ некалькі чалавек лічацца кантактамі першага ўзроўню.