Банк БелВЭБ папярэдзіў кліентаў пра праблемы ў сувязі з санкцыямі
Банк БелВЭБ у рассылцы паведамленняў папярэдзіў сваіх кліентаў аб праблемах у сувязі з увядзеннем амерыканскіх санкцый.
Кліенты банка «БелВЭБ» сёння былі папярэджаныя пра праблемы з сэрвісе праз амерыканскія санкцыі. У прыватнасці, для кліентаў банка будуць недаступныя аперацыі па карце Visa ў замежных анлайн-сэрвісах, а таксама з дапамогай Apple Pay. Акрамя таго часова ўводзяцца абмежаванні на куплю замежнай валюты ў дадатку і інтэрнэт-банку.
«БелВЭБ» трапіў пад амерыканскія санкцыі як адна з «дачок» расійскага «ВЭБ». Гэта адбылося пасля таго, як Расія прызнала так званыя «ДНР» і «ЛНР». Па сваіх актывах «БелВЭБ» уваходзіць у першую пяцёрку беларускіх банкаў.
Паводле «Еўрарадыё».