Джулі Фішэр: «Беларусь стала саўдзельніцай атакі Расіі на Украіну»
«Мы ясна далі зразумець Беларусі, што выкарыстанне яе тэрыторыі для вайны з Украінай будзе мець наступствы новага ўзроўню».
Спецпрадстаўніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр пракамэнтавала новыя санкцыі сваёй краіны супраць уладаў у Мінску, паведамляе «Св*бода».
«Расія адказная за атакі на Украіну. Аднак Беларусь стала саўдзельніцай, дазволіўшы выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для вядзення вайны. Мы ясна давалі зразумець Беларусі, што ў гэтым выпадку яна сутыкнецца з наступствамі новага ўзроўню. Гэтыя наступствы пачынаюцца зараз», — напісала Фішэр у Twitter.
24 лютага Мінфін ЗША ўвёў санкцыі супраць 24 юрыдычных і фізічных асобаў, якія маюць дачыненне да беларускага банкаўскага і вайсковага сектараў.