Джо Байдэн назваў санкцыі «Вялікай сямёркі» супраць Расіі «зруйнавальнымі»
Лідары краін «Вялікай сямёркі» дамовіліся ўвесці супраць Расіі «зруйнавальныя» санкцыі, паведаміў у Twitter прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
«Сёння раніцай я сустрэўся са сваімі калегамі з G7, каб абмеркаваць неапраўданы напад прэзідэнта Пуціна на Украіну, і мы дамовіліся ўвесці разбуральныя пакеты санкцый і іншыя эканамічныя меры, каб прыцягнуць Расію да адказнасці. Мы на баку адважных людзей Украіны», — заявіў Байдэн.