Падчас антываенных пратэстаў у Расіі затрымалі больш за 650 чалавек (відэа)
Пратэсты працягваюцца, колькасць затрыманых расце.

Фота «Новая газета»
У розных гарадах Расіі сёння праходзяць акцыі пратэсту супраць вайны, якую распачаў ва Украіне Уладзімір Пуцін.
На гэты час паведамляецца пра больш чым 650 затрыманых. Больш за палову з іх — 290 — у Маскве, у Пецярбургу — 128 затрыманых.